Віталь Радзівонаў: Галоўнае - верыць у сябе (Відэа)

Беларуская версія відэароліка «Футбол - гэта...» зявілася ў Інтэрнэце. У ім зняўся форвард БАТЭ і нацыянальнай зборнай Віталь Радзівонаў. Версія відэароліка на рускай мове зявілася ў сетцы 10 чэрвеня. За пяць дзён яго прагледзелі блізу 30 тысяч чалавек.Аўтар ідэі вiдэа - Антон Мамоненка, студэнт Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Запіс і апрацоўку гуку правёў Іван Кудзерка. Пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі.Галоўнай мэтай свайго ўдзелу ў сацыяльным відэа футбаліст называе папулярызацыю айчыннага футбола. Рубрика: спорт