![]()
Зміцер Бандарэнка ўзгадвае пра Юрася Бушлякова.
«Я пазнаёміўся з Юрасём Бушляковым яшчэ падчас працы на «Радыё 101,2» ў 1996 годзе. Гэта быў не вельмі эмацыйны чалавек, але ён прыцягваў да сябе ўвагу сваёй інтылегентнасцю і звышдасканалай беларускай мовай. Бушлякоў быў чалавекам мовы, чалавекам «тарашкевiцы». На «Радыё 101,2» ён працаваў вядучым, вёў шэраг праграм і чытаў навіны. Памятаю, як да нас прыязджаў адзін з кіраўнікоў рускай службы Deutsche Welle, з якой супрацоўнічала наша радыё. Ён паслухаў Юрася Бушлякова ў эфіры і сказаў, што ў гэтага чалавека можна павучыцца, як у ўзорнага дыктара заходняга ўзроўню.
Рубрика: общество