![]()
25 мая прыйшло свята на вуліцу беларускіх аматараў Pink Floyd.
У Мінск прыехаў праект The Australian Pink Floyd Show, каб адзначыць 40 гадоў са з’яўлення шэдэўральнага альбому “The Dark Side Of The Moon”, піша budzma.org.Гэтыя музыкі сабраліся роўна 25 гадоў таму ў Адэлаідзе, каб іграць выключна песні сваёй улюбёнай каманды. Сам па сабе факт малапрыкметны. Інтарэс па ўсім свеце выклікала тое, што аўстралійцы набраліся смеласці аднавіць на сваіх канцэртах атмасферу канцэртаў Pink Floyd ды зрабіць раўназначнае шоў. Амбітная ідэя з поспехам была рэалізавана і яны сталі адзінымі трыб’ют-музыкамі, якія выступалі разам з арыгінальнымі ўдзельнікамі Pink Floyd.
Рубрика: культура