![]()
Аляксандр Крывашэеў, больш вядомы ўсім пад мянушкай «Памідораў», пэўна адзін з самых пазнавальных айчынных музыкаў.
Ён паўдзельнічаў бадай што ва ўсіх значных праектах апошніх 15 год у беларускай музыцы ды стварыў з сваім гуртом Pomidor/off нямала песень, якія ўжо можна лічыць класікай нашага року. Дзіва, але пры ўсёй запатрабаванасьці Памідорава, як музыканта, шоўмэна, радыйшчыка, сталага занятку ён знайсьці ня можа. Пра цяжкасьці ў працаўладкаваньні, адсутнасьць у беларусаў пачуцьця гумару і пра свае спраўджаныя мары музыкант паразважаў у эксклюзыўным інтэрвію для сайта charter97.
Рубрика: культура