Пенсіянеры ў чаканні пенсіі

Пенсіянер з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша ды іншыя пенсіянеры не змаглі атрымаць пенсіі ў аддзяленні Беларусбанка мястэчка Малеч: - За тры з паловаю гадзіны да закрыцця мне сказалі, што няма грошай. Калі хочаце атрымаць пенсію – язджайце ў Бярозу. Не кожны пенсіянер можа паехаць, бо адлегласць – 20 км ад Малеча, тым больш, што не ходзяць аўтобусы. У нашым аддзяленні банка нядзеля і панядзелак – выходныя. Усе, хто прыйшоў яшчэ, засталіся без грошай. У гэты час у аддзяленне зайшла маладая пара, якая хацела памяняць польскія злотыя на рублі і яны таксама атрымалі адмову. Рубрика: экономика и бизнес