Іларыёнаў: Лукашэнка аслабляе сваё становішча, Крэмль толькі рады гэтаму

Вядомы расейскі эканаміст, былы дарадца Ўладзімера Пуціна Андрэй Іларыёнаў заяўляе, што Масква, відавочна, запатрабуе пэўных умоваў для атрыманьня Менскам крэдыту. Расея пагражае эканамічнаму і палітычнаму сувэрэнітэту Беларусі, -- лічыць Іларыёнаў. 8-10 красавіка Андрэй Іларыёнаў выступіў у Менску на першым форуме лібэральнай моладзі краін Эўразьвязу Ўсходняе партнэрства. Пасьля ўдзелу ў форуме спадар Іларыёнаў даў інтэрвію карэспандэнту Свабоды. Цыганкоў: Як вы ацэньваеце цяперашні фінансавы крызіс у Беларусі? Ці гэта, як запэўніваюць нас улады, невялікі эпізод, і ўсё ўладкуецца празь некалькі месяцаў, альбо гэта сьведчаньне больш глыбокіх нэгатыўных зьяваў у беларускай эканоміцы? Іларыёнаў: І тое і іншае. Рубрика: политика