Мікалай Дземідзенка на волі

Учора актывісты “Маладога Фронту” сустрэлі свайго сябра й паплечніка, намесьніка старшыні арганізацыі Мікалая Дземідзенка, пасьля адбыцьця ім пятнаццацісуткавага адміністрацыйнага арышту на Акрэсьціна. Паводле пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні, Мікалай быў затрыманы 25 сакавіка а 18 гадзіне, і, адпаведна, мусіў быць вызвалены ў той жа самы час. Аднак, адміністрацыя Акрэсьцінскай турмы прыняла рашэньне вызваліць Мікалая на гадзіну раней, каб не ствараць натоўп каля будынку й перашкодзіць маладафронтаўцам зладзіць сустрэчу. Рубрика: политика