![]()
Гісторык Уладзімер Арлоў і мастак Зьміцер Герасімовіч прэзэнтавалі англамоўнае выданьне сваёй кнігі «Краіна Беларусь».
Па-ангельску кніга называецца «This Country Called Belarus» і мае сваёй мэтавай аўдыторыяў замежнікаў, таму на імпрэзу былі запрошаныя найперш прадстаўнікі дыпляматычных місіяў і замежных арганізацый, паведамляе «Радыё Свабода».На імпрэзе казалі, што кніга «Краіна Беларусь» даўно чакала выйсьця да англамоўнага чытача, бо адна з мэтай яе стварэньня — паказаць непарыўнасьць эўрапейскай і беларускай гісторыі, літаратуры, архітэктуры, прэзэнтаваць беларусаў як эўрапейскую нацыю.
Рубрика: культура