![]()
Вакалістка гурта Naka верыць ў тое, што мы невыпадкова нарадзіліся менавіта на гэтай зямлі.
Лідар гурта Naka Наста Шпакоўская на беларускай рок-сцэне заўжды трымалася асабняком. Яе песьні не назавеш фарматнымі, хоць нешта зь яе рэпертуару магло б гучаць на радыё. Творы Naka, асабліва напісаныя ў апошні час, хутчэй можна назваць нязручнымі, бо Наста піша пад уплывам ад тых падзеяў, якія адбываюцца наўкол. Асобам, якім ёсьць што сказаць, у Беларусі даводзіцца ня вельмі салодка. Вось і гурт Шпакоўскай пэўны час быў у стане «ідэалягічнай замарозкі» і пад сваёй назвай канцэрты даваць ня меў магчымасьці.
Рубрика: культура