![]()
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт – «Культура паляпшае жыццё».
Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская так каментуе новы старт:«На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія.
Рубрика: культура