Вольга Аліпава: Шалею, калі нас называюць не народам, а «насельніцтвам»

Салістка першага забароненага ў Беларусі гурта «Наследники» лічыць, што рок-музыка ў Беларусі зараз у жудасным становішчы. Вольга Аліпава па праву можа лічыцца беларускай рок-сьпявачкай №1. Яе першы гурт «Наследники» таксама трапіў у гісторыю, як першая забароненая ў Беларусі каманда. Яна выйшла на сцэну ўпершыню 45 год таму, і доўгі час роўных ёй не было. Пры канцы 90-х Вольга скончыла актыўную музычную кар’еру і цяпер зьяўляецца на публіцы вельмі рэдка. Зусім няпроста знайсьці і сьляды яе творчай дзейнасьці.У вольным доступе практычна няма ані відэазапісаў, ані фотаздымкаў, ані песень, ані інтэрвію…Чаму некалі славутая на ўсю краіну сьпявачка практычна не нагадвае пра сябе сёньня? З гэтага пытаньня мы і пачалі размову з самай першай рок-вумэн Беларусі. Рубрика: культура