Андрэю Пачобуту зьмянілі меру стрыманьня на арышт

Журналіст “Газэты Выборчай” Андрэй Пачобут знаходзіцца ў ізалятары ў Кастрычніцкім РАУС Горадні на вуліцы Гая, куды быў дастаўлены ўначы, яму зьмененая мера стрыманьня. У ізалятар ужо паехала жонка Пачобута Аксана, яна паспрабуе штосьці даведацца пра мужа і спадзяецца аддаць яму перадачу. Калега Андрэя Пачобута па апазыцыйным Саюзе палякаў Ігар Банцар, які вёз Андрэя ўчора ў Менск, распавёў Свабодзе падрабязнасьці затрыманьня. Спачатку іх машыну затрымалі ў Горадні і загадалі ехаць у абласную пракуратуру. Сьледчы зачытаў пастанову, у якой прадпісвалася не пакідаць горад, гэта была падпіска аб нявыезьдзе. Рубрика: политика