Віталь Гуркоў: Наша выключнасьць і моц - у нашай мове і культуры

Пачуцьцё свабоды — гэта сумленнасьць, сумленнасьць перад самім сабой перш за ўсё. Вядомы беларускі баксёр Віталь Гуркоў распавядае «Радыё Свабода» пра тое, чаму размаўляе на роднай мове.«Многія зьдзівіліся, пачуўшы маю беларускую мову. Зьдзівіліся ў такім добрым сэнсе гэтага слова: «Ты так можаш размаўляць!» А яшчэ больш зьдзівіліся пэдагогі, якія мяне ведаюць. Інтэрвію ж у мяне бралі адразу пасьля бою і, маўляў, так накалацілі табе ў галаву, а ты яшчэ і па-беларуску загаварыў. Тры двубоі было тады за вечар і гэта даволі складана. Як, маўляў, пасьля іх ты здолеў ўзгадаць беларускую мову і на ёй размаўляць. Рубрика: общество