Андрэй Саньнікаў працягвае знаёміцца з крымінальнай справай

Кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў працягвае знаёміцца з крымінальнай справай, паводле якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі так званых масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Маці палітыка Ала Саньнікава кажа, што азнаямленьне вядзецца 5 дзён запар безь перапынку на выходныя: «Субота, нядзеля, панядзелак, аўторак… Сёньня ўжо пяты дзень. Відаць, там прысьпешваюць, бо і на выходных азнаямленьне не спыняецца». 6 красавіка ў Алы Саньнікавай прынялі для сына перадачу ўключна з усімі прадуктамі, якія не прымалі цягам двух тыдняў, паведамляе Радыё Свабода. Рубрика: политика