Уладзімер Пугач: Беларусь пераўтварылася ў філіял Савецкага Саюза

Беларусам трэба перастаць чакаць мэсію і рабіць усе самім, лічыць вядомы музыка. Уладзімер Пугач з тых людзей, зь якім зладзіць няпроста. Пры тым, што ён ніколі не далучаўся да пэўнага лягеру, яго не назавеш чалавекам, які вагаецца. Ён мае сваю акрэсьленую пазыцыю, і далёка не заўжды яго меркаваньне да спадобы, як праўладнаму боку, так і незалежнай супольнасьці. Нейкае асаблівае пачуцьцё ўласнай годнасьці дазваляе яму вольна пачувацца, як і ў мясцовай поп-тусоўцы, так і сярод музыкантаў, якіх вельмі баяцца ў тутэйшых дзяржаўных мэдыя. Пугач яшчэ і з тых людзей, якія здольныя зьдзівіць неардынарным учынкам. Рубрика: культура