![]()
Сям’ю былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якога трымаюць у СІЗА КДБ паводле справы 19 сьнежня, выключылі з таварыства забудоўшчыкаў дома ў менскім мікрараёне Каменная Горка.
Прычына — Класкоўскія не пасьпелі адкрыць крэдытную лінію і своечасова ўнесьці грошы на будаўніцтва кватэры. Жонка Класкоўскага Натальля кажа, што затрымка здарылася не зь яе віны: з прычыны сьледзтва над мужам не ўдалося перааформіць неабходныя дакумэнты:
«Кажу: я ж вас папярэджвала, што не пасьпяваю. Адказваюць: ну і што, што папярэджвалі? Трэба было прадставіць генэральную даверанасьць.
Рубрика: политика