Кірыла Насаеў: Мы ўсе павінны стаміцца ад папсы

Кiраўнік мужчынскага хору “Унія” спрычыніўся да знакавых праектаў, што ўзбагацілі беларускую музыку. Вядомы беларускі хормайстра, музыколяг й пэдагог Кірыла Насаеў – чалавек надзвычай сьціплы. Ён ніколі не выхваляецца сваімі дасягненьнямі і рэдка дае інтэрвію. Ад таго інфармацыі пра яго дзейнасць не так багата. Між тым, Кірыла спрычыніўся да знакавых праектаў - “Музыка Літвы і Кароны”, “Музыка беларускіх храмаў” і, канечне ж, Беларускія маршы й песьні”.З пачатку 90-х ён кіруе мужчынскім хорам “Унія”, зь якім зараз зьбіраецца ў Польшчу, каб выступіць на фэстывалі царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы. Рубрика: культура