Ірыну Халіп выклікалі ў КДБ знаёміць са справай

Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп пачала знаёміцца з крымінальнай справай. 5 красавіка Ірына Халіп пачала азнаямленьне з крымінальнай справай, у якой яна фігуруе як абвінавачаная ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ва ўдзеле ў такіх дзеяньнях. Для азнаямленьня са справай Ірыну Халіп супрацоўнікі спэцслужбаў павезьлі ў КДБ. На час падрыхтоўкі рэпартажу яна яшчэ не вярнулася дамоў. Маці Ірыны Халіп Люцына Бяльзацкая сказала «Свабодзе»: «Учора толькі перакваліфікавалі абвінавачаньне, а сёньня яна пачала знаёміцца са справай. Рубрика: политика