![]()
Валютны і фінансавы крызіс у Беларусі і магчымасьці Расеі – тэма гутаркі з расейскім палітолягам, дырэктарам Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы Яўгенам Мінчанкам.
Дракахруст: На ваш погляд, у чым прычыны цяперашняга валютнага і фінансавага крызісу ў Беларусі, наколькі ён сур’ёзны? Як гэта бачыцца з Масквы?
Мінчанка: Прычына відавочная – дысбалянс экспарту і імпарту. Беларусь столькі не вырабляе на экспарт, колькі ўвозіць. Абёмы выраблянай прадукцыі, якія дэкляруюць беларускія ўлады, уражваюць, але значная частка гэтых абёмаў ідзе на склад і не прыносіць валютнай выручкі.
Рубрика: политика