![]()
Палітычныя арэлі паміж Менскам і Брусэлем: чарговая спроба чарговага дыялёгу?
Хто хоча легітымнай дыктатуры ў Беларусі? Гэтым пытаньнем задаюцца ўдзельнікі перадачы «Зона Свабоды». Праграму вядзе Аляксандар Лукашук. Дыскутуюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст і Аляксандар Мілінкевіч.«Радыё Свабода» прыводзіць тэзісы ўдзельнікаў дыскусіі.Франак Вячорка: Наўрад ці можна сказаць, што ўсе эўрадэпутаты былі катэгарычна перакананыя, што трэба вяртацца да стану 2008 году. Хтосьці зь іх хацеў пачуць ад беларускіх удзельнікаў патрэбныя для сябе словы пра гатоўнасьць рэжыму Лукашэнкі абараняць незалежнасьць краіны.
Рубрика: политика