![]()
Музычныя гурты стаміліся ад адсутнасьці грошай, таму працэс разьвіцьця беларускамоўнай музыкі запаволіўся.
Лідэр славутага беларускага гурта ULIS Вячаслаў Корань цяпер працуе ў Польшчы і зрэдку наведваецца дамоў. Тым ня менш, ён мяркуе аднавіць тут рэпетыцыі сваёй каманды пасля перапынку ў некалькі год. Падчас прыезду ў Менск, культавы музыкант даў інтэрвію сайту charter97.org, згадаў слаўную гісторыю айчыннай рок-музыкі ды паразважаў пра будучыню нашага музычнага андэграўнду.У свой час ULIS задаў высокую плянку для ўсёй беларускай рок-музыцы. Музыка, створаная камандай на пачатку 90-х, працягвае натхняць новае пакаленьне.
Рубрика: культура