Міхалевіч: Фільм КДБ змантаваны з розных сустрэч

Алесь Міхалевіч паглядзеў фільм са сва іх допытаў і здзівіўся. Такога кандыдат у прэзідэнты не чакаў. 4 красавіка Генпракуратура паказала відэастужку з допытаў Алеся Міхалевіча ў СІЗА КДБ. Праваахоўнікі адзначылі, што палітык не скардзіўся на катаванні, паводзіўся вельмі спакойна і сам прапаноўваў супрацу. Міхалевіч: Мяне здзівіла, што яны паказалі змантаваны фільм з розных кавалкаў тых сустрэч, якія адбываліся ў аператыўных супрацоўнікаў са мной пасля таго, як мяне змусілі сустракацца з аператыўнымі супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Рубрика: политика