Сёньня павінны выйсьці на волю Віктар Івашкевіч і Іван Шыла

Віктар Івашкевіч быў затрыманы ў Дзень Волі ў Менску і асуджаны нібыта за хуліганства. Івана Шылу асудзілі за акцыю салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым, паведамляе Радыё Свабода. Палітык Віктар Івашкевіч разам з актывістам Маладога фронту Міколам Дземідзенкам і сябрам БХД Ірынай Губскай былі затрыманыя ў Дзень Волі ў Менску. Івашкевіча суд прызнаў вінаватым у хуліганстве, якое нібыта выявілася ў брыдкаслоўі на вуліцы, і пакараў 10 суткамі арышту. Ірына Губская атрымла трое сутак, Мікола Дземідзенка – 15. Рубрика: политика