30 гадоў таму памерла Ларыса Геніюш

7 красавіка 1983 году пайшла з жыцьця Ларыса Геніюш. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 году ў маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласьці Гарадзенскага павету (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці) у шматдзетнай сям’і заможнага селяніна-земляўласьніка. Вучылася ў польскай школе, у 1928 годзе скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У гэты час Ларыса Геніюш пачала знаёміцца з сусьветнай літаратурай і пісаць уласныя вершы.З 1937 года яна жыла ў Празе.Першыя свае вершы паэтка апублікавала ў бэрлінскай газэце беларускіх эмігрантаў «Раніца» ў 1939 годзе. Рубрика: общество