![]()
У гэтай сьпявачкі – неверагодная колькасьць ідэяў, ад таго багата і праектаў зь яе ўдзелам.
Руся нядаўна вярнулася з Вільні, дзе давала канцэрт з гуртом Akana, які выконвае беларускія народныя песьні акапэльна. Неўзабаве дзяўчыны з Akana прадставяць кліп і паедуць у чарговы замежны тур разам з швайцарскімі музыкамі ў складзе праекту Kazalpin, у якім спалучыўся эўрапейскі джаз і беларуская архаіка. Паралельна Руся пачала праект Cityzen, дзе грае музыку трып-хоп, часам выступае разам з заснавальнікам вядомай электроннай фармацыі CherryVata. Але найбольш важны для яе праект, прынамсі зараз – Shuma.
Рубрика: культура