Сям’я Алеся Міхалевіча патрапіла ў ДТЗ

Машына, у якой знаходзіліся Мілана Міхалевіч, сястра палітыка Вольга і яе грамадзянскі муж Ігар Зенчык патрапіла каля 19 гадзіны ў ДТЗ на вуліцы Варанянскага. Як сведчаць відавочцы здарэння, іх машына была прыпаркаваная ля ўзбочыны. Але, калі пасажыры выходзілі, ў адчыненыя дзверы ўехала іншае аўто, паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі. На месца здарэння выклікалі ДАІ. Але ў выніку міліцыянеры затрымалі і даставілі ў Кастрычнікі РУЎС грамадзянскага мужа сястры кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Ігара Зенчыка. Затрымалі хлопца пасля таго, як міліцыянеры праверылі дакументы ўсіх пасажыраў. Рубрика: политика