Расіі прададуць «у нагрузку» да «Азоту» «Хімвалакно»

Гродзенскае «Хімвалакно» далучаюць да «Азоту» – такое рашэнне прынялі пасля тайнага галасавання на пазачарговым сходзе акцыянераў. Крыніца з “Гродна-Азот” паведаміла, што ініцыятыва пра зліццё двух магутных і горадаўтваральных прадпрыемстваў сыходзіла ад Савета Міністраў і канцэрна “Белнафтахім”. Такім чынам, кіраўніцтва нафтахімічнай прамысловасці спадзяецца павысіць эфектыўнасць працы “Хімвалакна”, бо прадпрыемства апошнія гады мела сур’ёзныя запазычанасці перад пастаўшчыкамі, банкамі і дзяржавай. Чыноўнікі палічылі, што выцягнуць стратнае прадпрыемства мусіць больш магутны і паспяховы канцэрн “Азот”, які, дарэчы, прадае сыравіну для вытворчасці хімічнай прадукцыі, паведамляе Радыё Рацыя. Рубрика: экономика и бизнес