Адказ ЗША і ЕС на гвалт Лукашэнка павінна вызначыць польская мадэль

Польская мадэль двухвектарнай палітыкі адносна Беларусі павінна вызначыць сумесны амерыкана-еўрапейскі адказ на ўдушэнне Аляксандрам Лукашэнкам прадэмакратычных сіл. Такое меркаванне выказаў амерыканскі палітолаг Эндру Мічта ў блогу на сайце Фонду Маршала Германія – ЗША, паведамляе БелаПАН. Польшча сёння развівае двухвектарную палітыку з мэтай аказаць уціск на рэжым Лукашэнкі, а таксама зрабіць доўгатэрміновыя інвестыцыі ў беларускую дэмакратычную апазіцыю. Гэта тая мадэль, якая павінна вызначыць сумесны амерыкана-еўрапейскі адказ на ўдушэнне Лукашэнкам прадэмакратычных сіл, — піша Мічта. Рубрика: политика