Мікіта Ліхавід адкладае галадоўку і просіць паберагчыся Будзіміра і Малалеткіна

Маці Мікіты Ліхавіда Алена паведаміла пра рашэньне сына адкласьці галадоўку на той час, калі ягоную касацыйную скаргу на прысуд разгледзіць Вярхоўны суд. Таму я заклікаю Будзіміра і Малалеткіна, якія вырашылі падтрымаць Мікіту, паберагчыся і спыніць галадоўкі салідарнасьці, -- сказала Алена Ліхавід Свабодзе. Паводле Алена Ліхавід, з яе сынам на Валадарцы сустрэлася адвакат Даря Ліпкіна, якой удалося пераканаць Мікіту адкласьці галадоўку. Нагадаем, актывіста руху За свабоду Мікіту Ліхавіда Партызанскі суд Менска асудзіў на 3,5 года зьняволеньня за ўдзел ў падзеях 19 сьнежня. Рубрика: политика