Аляксандр Фядута пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы

Палітычны зняволены Аляксандр Фядута, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. 1 красавіка вядомага палітолага і літаратуразнаўцу, які падчас прэзідэнцкіх выбараў быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, наведала адвакат, паведамляе Радыё Рацыя. Па словах жонкі Фядуты, Марыны, у змяненні меры стрымання на падпіску аб нявыездзе яе мужу адмоўлена: – З крымінальнай справай ён знаёміцца з сённяшняга дня. У матэрыялах справы 25 тамоў і там шмат чаго напісана. Рубрика: политика