У сям'і Аляксандра Класкоўскага могуць забраць жытло

З той прычыны, што галоўны наймальнік кватэры ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Летась Аляксандр Класкоўскі як шматдзетны бацька атрымаў магчымасць пабудаваць кватэру па ільготным крэдыце і нават паспеў зрабіць некалькі ўнёскаў. На пачатку студзеня яму мусілі адкрыць крэдытную лінію на суму, якой сям’і не ставала на будаўніцтва. Аднак у ноч на 21 снежня Аляксандра Класкоўскага арыштавалі. «На атрыманне крэдыту нам не хапіла літаральна двух тыдняў», – распавяла «Белсату» жонка зняволенага Наталля. Пасля арышту мужа жанчына засталася з трыма дзецьмі на руках. Рубрика: политика