У Мінск прыйшла вясна. Пражская

У межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка» адбылася прэзентацыя адразу чатырох кніг культавых чэшскіх аўтараў. Калі меркаваць з імпрэзы, ніводнае з прадстаўленых выданняў немагчыма абмінуць увагай, піша budzma.org.«Для беларусаў чэшская літаратура блізкая і актуальная», — лічыць Сяргей Сматрычэнка. Восем гадоў таму ён пачаў «Чэшскую калекцыю», у межах якой пабачылі свет у перакладзе на беларускую мову шэраг кніг класікаў і сучасных папулярных аўтараў. Адкрылася серыя раманамі «Зваўчэнне» Антаніна Баяі і «Гук сонечнага гадзінніка» Ганы Адранікавай. Рубрика: культура