Івонка Сурвіла: Дні ўзурпатара палічаныя

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі. Прыводзім тэкст віншавання:«Дарагія Суродзічы!Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год, мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі.Заняло праўда яшчэ больш за 70 гадоў цяжкога змаганьня, пакуль Беларусь сталася сувэрэннай Рэспублікай. Рубрика: политика