![]()
Калярытнага музыканта Паўла Аракеляна па праву можна лічыць гонарам беларускага джазу.
Ён перайграў разам з шэрагам славутых нашых і замежных артыстаў – ад Святаслава «Света» Хадановіча і «Камераты» да Сяргея Манукяна і Дэбары Браўн. Апошнім часам ён гастралюе ў складзе «Крамбамбулі», не забываючыся на сольную творчасць – ён мае ўласны праект «Аўтсайдэры» і дае канцэрты разам з сястрой Аленай Аракелян. На жаль, віртуозную ігру на саксафоне Аракеляна ў Мінску пачуеш рэдка. Сёння Павал адказвае на пытанні charter97.org.- Павал, чаму так ня часта выступаеш у Мінску?- Арганізацыяй нашых канцэртаў тут проста няма каму заняцца.
Рубрика: культура