Фільм «Не» пра перамогу над дыктатурай паказваюць у 30 км ад Беларусі

Гэта мілая рэальная гісторыя пра тое, як зрынуць дыктатуру вясёлкай, беларусам можа нагадаць казку. І яшчэ тое, што пазітыўнае мысленне ўрэшце рэшт перамагае. Першы дзень літоўскага кінафестывалю Kino pavasaris пачаўся з чылійскага фільму «Не», які ўжо паспеў быць намінаваны на Оскар і атрымаць шэраг узнагародаў вядомых кінафестываляў, у тым ліку ў Канах, піша generation.by.Стужка пабло Ларэйна «Не» глядзіцца як казка, як цудоўны сон, у якім у Беларусі мараць апынуцца многія: за некалькі тыдняў да вызначальнага рэферэндуму, на якім мусіць быць прынятае рашэнне аб чарговым прэзідэнцкім тэрміне мясцовага дыктара Аўгуста Піначэта, у камандзе апазіцыі, што сама не верыць у сваю перамогу, з’яўляецца малады і яскравы рэкламіст Рэнэ. Рубрика: культура