Vinsent: БТ і «Славянскі базар» - для прыгонных артыстаў

Вядомы рэпер распавядае пра свае адносіны да афіцыйных культурніцкіх мерапрыемстваў і ўдзелу ў праграмах БТ. Дзьмітрый Папко, вядомы у творчым асяродзьдзі пад псэўданімам Vinsent, зьняўся ў галоўнай ролі ў стужцы Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь». Яна выходзіць у польскі пракат 17 красавіка і пачне сваё падарожжа па эўрапейскіх кінафэстывалях, абмінаючы ўласна Беларусь. Разьлічваць на паказ у менскіх кінатэатрах не даводзіцца, бо ў фільме якраз распавядаецца пра цяперашнія беларускія рэаліі. Для вядомага рэпера гэта ўжо другая стужка, дагэтуль ён зьняўся ў фільме «Вышэй за неба». Рубрика: культура