Агульнабеларуская дыктоўка ў Варшаве - 28 лютага

28 лютага адбудзецца агульнабеларуская дыктоўка ў Варшаве. Як паведаміў сайту charter97.org старшыня ініцыятывы «Беларуская Нацыянальная Памяць» Анатоль Міхнавец, дыктоўка адбудзецца а 18 гадзіне ў Collegium Civitas па адрасе Aula A, XII p., PKiN,pl. Defilad 1. У гэтым годзе, ўжо ў шосты раз беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы. Ініцыятыва «Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі. Рубрика: культура