У сцягі загорнутыя

На канцэртах гурту «Ляпіс Трубяцкі» такое ўражанне, што нацыянальны сцяг цяпер ёсць у кожным доме. Ранкам пятніцы ля шапікаў на «Інстытуце культуры» тарахціць двухпавярховы аўтобус. Побач, у цемры, паляць і размаўляюць людзі. Хутка яны займуць свае месцы ў салоне, каб праз некалькі гадзін апынуцца ў Смаленску, у іншай краіне, і там «адарвацца» на канцэрце беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Аўтобус забіты пад завязку. Арганізатар паездкі найперш знаёміць мяне з маладым, чарнявым і кучаравым чалавекам побач. Гэта Цім. Ён з Пецярбурга, але жыве ў Мюнхене і піша для нямецкай газеты. Рубрика: культура