Родная мова. Простыя словы

У Інтэрнэце зявіўся фільм, прысьвечаны Дню роднай мовы, што адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Героі фільму ўпэўнены, што размаўляць на беларускай мове не менш прыемна 22, 23, 24 лютага ды ў астатнія дні. Фільм пра простых беларусаў, што размаўляюць на сваёй мове ў сваёй радзіме. Яны маладыя ды таленавітыя і не хочуць, каб іх жыццё абмяжоўвалася толькі сытым страўнікам і льготным крэдытам. Фільм некамерцыйны. Па словах аўтараў фільма, увесь бюджэт пайшоў на кактэйль з трускалак, блакітную асадку і аплату тэлефонных перамоваў з ЖЭСам. Рубрика: культура