![]()
26-гадовы Адрыэн Бодуэн, які нарадзіўся ў Бруселі і вырас у Манрэалі, аднойчы сустрэў у Менску беларускамоўную дзяўчыну, закахаўся ў яе і вывучыў беларускую.
Цяпер ён вывучае ў Празе паліталогію, што не перашкаджае яму «не пакідаць» мову Багушэвіча. Знаёмства з яшчэ адным далёкім ад Беларусі беларускамоўным замежнікам у межах серыі generation.by «Размаўляй са мной па-беларуску».
Я ўжо нядрэнна размаўляў па-расейску, калі быў у Беларусі. Аднойчы сустрэў і пасябраваў з беларускамоўнымі студэнтамі ў Менску. Тады я зразумеў, што ёсць людзі, якія актыўна карыстаюцца беларускай.
Рубрика: культура