![]()
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.
Ён абвешчаны Генэральнай канфэрэнцыяй ЮНЭСКО і прымеркаваны да дня гібелі ў Пакістане 21 лютага 1952 году пяці студэнтаў, якія змагаліся за дзяржаўны статус мовы бангла, паведамляе «Радыё Свабода».
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 1999 году і мае на мэце захаваньне лінгвістычнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі.
Незалежныя СМІ неаднойчы расказвалі пра жыцьцёвыя гісторыі бацькоў, якія вырашылі навучаць сваіх дзяцей на роднай мове. Як склаліся лёсы навучэнцаў?
Янка Лапіцкі — былы жодзінскі школьнік, бацькі якога пажадалі, каб адукацыю ў сярэдняй школе хлопчык атрымаў на беларускай мове.
Рубрика: общество