![]()
Толькі 1,6-1,8 працэнтаў карыстальнікаў вікіпэдыі зь Беларусі чытаюць яе па-беларуску.
83,8% абіраюць расейскую вэрсію. Трохі больш за 7 працэнтаў юзэраў чытаюць вікіпэдыю па-ангельску, перадае «Радыё Свабода».
«Гэта абсалютна ўнікальная сытуацыя. Ні ў воднай краіне такога няма, каб энцыкляпэдыю на нацыянальнай мове чытала так мала людзей», — кажа мянчук Марк Бернштэйн, адзін з самых уплывовых аўтараў расейскай вікіпэдыі.
Як мяркуе Бэрнштэйн, менавіта ў гэтым унікальнасьць беларускай вікіпэдыі, а зусім ня тое, што ў яе дзьве моўныя вэрсіі: наркамаўская і тарашкевіцкая.
Рубрика: культура