![]()
Гэтыя два словы вісяць на кончыку майго языка ўжо не першы месяц. І нават не першы год. З таго дня, як па-бандыцку кінулі ў турму Зміцера Дашкевіча.
Сапраўды: за што?!
Нікога не забіў. Не залез у сховішча Нацбанка. Нікога не згвалціў.
Нават не быў на Плошчы ў той памятны снежаньскі вечар 2010 года. Дык за што хлопец гібее за кратамі?
Як ні прыкра, але, атрымліваецца, гібее за тое, што бацькі выхавалі яго сумленным чалавекам. Свабодалюбным чалавекам. Патрыётам Беларусі.
Ён мог стаць кар’ерыстам. Не стаў. Ён мог стаць бізнесменам-хапугам.
Рубрика: политика