Самы памятны Дзень Волі

Першае публічнае сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску адбылося каля Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1989 годзе. Студэнты, моладзь тады зладзілі першы пэрформанс. З тае пары ў Беларусі 25 сакавіка адзначаецца штогод. Якое сьвяткаваньне Дня Волі за часы найноўшай гісторыі Беларусі найбольш запомнілася палітыкам, грамадзкім дзеячам, інтэлігенцыі, паведамляе «Радыё Свабода». Прафэсар, доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч шмат навуковых прац прысьвяціў абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Што да самага памятнага сьвяткаваньня, прафэсар Анатоль Грыцкевіч узгадаў: «Перш за ўсё тады, калі была абвешчана незалежнасьць. Рубрика: политика