Драўляны народ

На фэст «Ружанская брама» майстар з Пружанаў вывез цэлую батарэю вусатых лялек — на каньках, у гневе, на селектарных нарадах... «Гэтую ў Ружаны вазілі? А гэтую?..» — гэбэшны опер грэбліва тыцкае пальцам у вусатыя фігуркі, а дзед, задаволены ўвагай, ахвотна ківае галавой: «Вазіў! І вось гэтых яшчэ. І вось, і вось… Ну і што вы цяпер мне зробіце? Думаеце, вы правіцелі? Я ўжо восемдзясят дажываю і такіх прэзідэнтаў штук дваццаць перажыў. Вы за чыноў, а я за мужычка ўсё жыццё стаяў. І буду стаяць, хоць вешайце мяне прама цяпер!» Моцны, сухі і жвавы, з прымружанымі ў зморшчынах паляшуцкімі вачыма, крэпкімі ўчэпістымі пальцамі (быццам каранямі, толькі вось вырванымі з пушчанскай зямлі), у шэранькім паношаным пінжачку — здавалася б, звычайны вясковы пенсіянер, якіх у Беларусі мільён. Рубрика: политика