Дзякуй вам, Аляксандр Рыгоравіч, за Плошчу

За апошнія тры месяцы я прачытала больш беларускіх тэкстаў і напісала больш беларускіх пасланняў у інтэрнэце, чым за апошнія пяць гадоў. Гэта першы вынік той страшэннай Плошчы 19 снежня. Вынік выключна мой, асабісты: 19 снежня толькі беларускамоўныя рэсурсы здолелі працаваць і аператыўна інфармаваць. За гэтыя тры месяцы мае дзеці гаварылі пра палітыку больш, чым за ўсе гады свайго жыцця. Дзецям на дваіх няма і дзесяці гадоў. Яны ведаюць, хто такі Лукашэнка, але ж ім цяжка растлумачыць, чаму Някляеў у няволі. Гэта другі вынік той страшэннай Плошчы. Рубрика: политика