DZECIUKI: Панкі, натхнёныя Каліноўскім

На песьні іх натхняе Кастусь Каліноўскі і яны хочуць данесьці да сваёй аўдыторыі тое, пра што не распавядаюць у школе. Сайт charter97.org сустрэўся з музыкамі з гурта DZECIUKI у перапынку між іх гастролямі па Польшчы і Беларусі. Новая гарадзенская панк-фармацыя карыстаецца немалым попытам. Толькі што яны прыехалі з Варшавы, да гэтага гралі ў Катовіцах, Любліне, Бельхатуве, Аполе і Сувалках. На Радзіме музыкі выступаюць радзей. Да іх, як да “ідэалягічна неблаганадзейных” асаблівая ўвага. DZECIUKI ўжо ўвайшлі ў гісторыю беларускага року, як гурт, першы канцэрт якога апынуўся пад забаронай. Рубрика: культура