![]()
Вядомы беларускі саксафаніст Павал Аракелян стварыў цэлую праграму на вершы Анатоля Сыса.
Вакальную партыю выконвае яго сястра, джазавая сьпявачка Алена Аракелян, на гітары – удзельнік этна-трыё «Троіца» Юры Дзьмітрыеў. Так паэзію культавага беларускага паэта яшчэ не падавалі, перадае tuzin.fm.
Павал Аракелян – адзін з яскравых прадстаўнікоў сучаснага беларускага джазу. Ён быў у складзе такіх гуртоў, як Apple Tea, Camerata, Svet Boogie Band, як запрошаны музыка граў разам з Дэборай Браўн, Майкам дэль Фэро, Сяргеем Манукянам ды іншымі зоркамі.
Рубрика: культура