«Чорна-белыя вершы»: Уладзімір Арлоў

Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Свае вершы чытае Уладзімір Арлоў. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер), а мараль — сапраўдная. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. Рубрика: культура