Аншлаг на вечары беларускай мовы ў Маскве

Удзельнікі вечара сабраліся ў адной з кавярняў Масквы. Вось што распавёў пра гэтае «Еўрарадыё» мерапрыемства палітолаг і эканаміст Дзмітрый Балкунец: «Сустрэча была вельмі цікавая. Быў вялікі аншлаг. Прыйшло каля 50 чалавек. Арганізатарам была беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч. Людзі ў вельмі цікавай, гульнявой форме вучылі беларускую мову, тыя, хто яе не ведае, ці спрабавалі неяк размаўляць па-беларуску». Арганізатары спадзяюцца, што наступным разам прыйдзе яшчэ больш людзей. Вечары беларускай мовы будуць праходзіць кожны панядзелак, а 20-й гадзіне ў маскоўскай кавярні Старбакс (метро «Кузнецкі мост»). Рубрика: культура